Кацярына Цішкевіч. Скрыншот яе інстаграма

Кацярына Цішкевіч. Скрыншот яе інстаграма

Southwind Airlines прыйшлося тэрмінова адмяняць палётную праграму Мінск-Стамбул праз нечаканыя санкцыі Еўрасаюза. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо высветлілася, што авіякампанія належыць Турцыі толькі фармальна.

Рэйсы карысталіся папулярнасцю ў беларусаў, таму што Southwind Airlines маглі дастаўляць пасажыраў у Стамбул на 2 гадзіны хутчэй, чым Belavia.

Паведамлялася, што ўсім вандроўнікам, якія пацярпелі праз санкцыі, забяспечылі пражыванне і харчаванне. Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі — у тым ліку «Белавія», Azurair, «Аэрафлот» і іншымі.

Телевядучая АНТ Кацярына Цішкевіч прысвяціла непрыемнай сітуацыі сторыс у інстаграме: «Дарога дадому са Стамбула ў Мінск заняла двое сутак. Дзякуй усім за дапамогу і падтрымку! І асобная падзяка САНКЦЫЯМ. Цяпер я ведаю, як можна падарожнічаць 8 дзён па кошце 6».

Скрыншот сторыс Кацярыны Цішкевіч

Скрыншот сторыс Кацярыны Цішкевіч

Кацярына Цішкевіч працуе на тэлебачанні 17 гадоў, 12 з якіх на АНТ. Больш за шэсць гадоў яна ўзначальвае аддзел вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм. Жанчына таксама вядзе многія праўладныя мерапрыемствы.

Пасля фальсіфікацыі выбараў і жорсткіх разгонаў мірных дэманстрацый у 2020 годзе Кацярына была сярод тых, хто трымаўся за сваё месца аберуч. Ці цяжка ёй было глядзець на тое, як звальняюцца найбольш прынцыповыя вядучыя, якіх яна «выгадавала»?

Вось што сама жанчына адказвала на гэтае пытанне ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии»:

«Калі кіруеш падраздзяленнем, кожная такая заява аб звальненні — гэта яшчэ і асабістая міні-драма. Ты ўклаў у гэтага чалавека сілы, эмоцыі, а ён раптам вырашыў, што пасада вядучага яму не вельмі важная.

Цяпер я гляджу на гэта проста як на аб'ектыўную рэальнасць. Тыя, каму наша пазіцыя аказалася няблізкая, зрабілі свой выбар. Мне здаецца, тут усё залежала ад асяроддзя. Людзі не знайшлі ў сваім асяроддзі нашай падтрымкі, сышлі на супрацьлеглы бок.

Мая сям'я, скажам, мяне падтрымлівала да канца, іншыя варыянты нават не абмяркоўваліся. Мама, памятаю, тады сказала: «Села ў кадр — і тапі да канца». Думаць, што ты незаменны і на табе ўсё трымаецца, па-дурному і па-дзіцячы. Ніхто нікога не ўгаворваў застацца, нікога не трымалі.

Тэлевізійны працэс у любым выпадку будзе ісці: з табой ці без цябе. У 2020 годзе многія не змаглі справіцца з эмоцыямі. Ну што ж, гэта іх выбар».

Чытайце таксама:

Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул

Больш за 40 турыстаў з Беларусі застаюцца ў Стамбуле з-за адмены рэйса Southwest Airlines

«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены

Клас
12
Панылы сорам
10
Ха-ха
46
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?