Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Цяпер, калі мы сутыкнуліся з самай вялікай пагрозай бяспекі з часоў Другой сусветнай вайны, настаў час распачаць радыкальныя і канкрэтныя крокі для абароны. Трэба быць гатовымі паставіць эканоміку Еўрасаюза на ваенную аснову», — напісаў у лісце да лідараў Еўрасаюза прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

На парадак дня саміту, як даведалася выданне The Guardian, вынеслі пытанні аказання «хуткай ваеннай дапамогі Украіне» па прыкладзе нядаўняй ініцыятывы Чэхіі, якой удалося закупіць 300 тыс. артылерыйскіх снарадаў на замежных рынках ўсяго за тры тыдні.

Таксама еўрапейскія прэм'ер-міністры вынеслі на разгляд пытанне аб неабходнасці распрацаваць абаронную палітыку, паколькі, з іх слоў, «апошнія пяць-дзесяць гадоў усё зводзілася да скарачэння абароннага бюджэту». У прыватнасці ў ЕС прапанавалі ідэю выпуску «абаронных аблігацый», якія могуць павялічыць паток інвестыцый у гэтую галіну.

Спрэчнае пытанне аб «канфіскацыі мільярдаў еўра працэнтаў па расійскіх актывах» на карысць Украіны таксама вынеслі на абмеркаванне, аднак дыпламаты ўпэўненыя, што гэтыя прапановы па-ранейшаму спалучаныя з юрыдычнымі цяжкасцямі і рызыкамі.

«Гэта вельмі складаная прапанова, таму што яна абсалютна ўнікальная і гэта было зроблена ўпершыню, з разнастайнымі наступствамі з пункту гледжання юрыдычнага разгалінавання, патэнцыйна сістэмнымі, фінансавымі і эканамічнымі рызыкамі», — сказаў адзін з дыпламатаў.

Чытайце таксама:

Украіна ў мінулым месяцы пачала вытворчасць ракет з далёкасцю больш за 640 км

Вайсковую дапамогу Украіне аказвае краіна, незалежнасці якой яна не прызнае

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1