Урад у чацвер не падтрымаў ініцыяваны парламенцкай фракцыяй «Айчына» законапраект, які пазбаўляе грамадзян Расіі і Беларусі права голасу на мясцовых выбарах, піша Postimees.ee.

Згодна з законапраектам, галасаваць маглі б толькі грамадзяне трэціх краін, з якімі ў Эстоніі заключаны двухбаковыя дамовы, і якія жывуць у Эстоніі на падставе доўгатэрміновага або пастаяннага дазволу на жыхарства. Мэтай змены было прызнаць несапраўдным права голасу ўсіх грамадзян трэціх краін, якія жывуць у Эстоніі, і асоб без грамадзянства на выбарах сходаў мясцовых самакіраванняў, каб выключыць права голасу для грамадзян якія ўдзельнічаюць у ваеннай агрэсіі Расіі і Беларусі.

Згодна з законам, правам голасу валодаюць грамадзяне Эстоніі і ЕС, а таксама замежнікі, якія жывуць у Эстоніі на падставе доўгатэрміновага або пастаяннага дазволу на жыхарства.

Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў прапанавалі ўраду не падтрымліваць законапраект. Паводле ацэнкі Міністэрства юстыцыі, законапраект непрапарцыйны ў дачыненні да заяўленай мэты.

Чытайце таксама:

Премьер Эстонии опубликовала фото своего завтрака после упреков, что она «ест россиян на завтрак»

Пяць краінаў ЕC заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2