«Як вы можаце бачыць — апячатана, арыштавана, прыварана. Будзе канфіскавана», — пішуць яны.

Учора стала вядома пра тое, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных пасольстваў» і «Беларусаў замежжа».

Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Асобна паведамлялася, што было «ўстаноўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны».

Аляксей Ерахавец у маі 2020 года прыйшоў у штаб Віктара Бабарыкі. Пазней браў актыўны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў аб'яднанага штаба, быў адным з ініцыятараў стварэння незалежнага саюза беларускіх дыяспар «Беларусы замежжа». З кастрычніка 2020 году ўдзельнічаў у арганізацыі фонду «Краіна для жыцця». Жыве ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Завялі крымінальную справу ў адносінах прадстаўнікоў Народных пасольстваў і «Беларусаў замежжа»

«Можа, гэта памылка?» Што кажа пра сваю справу непублічная беларуска, якую за пратэсты будуць судзіць завочна

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25