«Паважаныя жыхары Макотава з акругі №3. Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць маю кандыдатуру ў Варшаўскую гарадскую раду на выбарах 7 красавіка 2024 года. Мая пазіцыя нумар 6», — напісала яна і ўдакладніла, што ідзе на выбары ад партыі «Закон і справядлівасць».

Панішаву арыштавалі ў сакавіку 2021 года ў межах кампаніі рэжыму Лукашэнкі па ціску на актывістаў польскай меншасці. Яе, як і яшчэ двух актывістак Ірэну Бярнацкую і Марыю Цішкоўскую, вызвалілі з-пад арышту і выслалі з Беларусі ў чэрвені 2021 года па просьбе Нурсултана Назарбаева.

Анжаліку Борыс вызвалілі толькі ў красавіку 2023 года. Яна застаецца ў Беларусі. За кратамі працягвае знаходзіцца асуджаны на восем гадоў Андрэй Пачобут.

Чытайце таксама:

«Мне было нялёгка». Анжаліка Борыс дала першае інтэрвʼю пасля СІЗА, хатняга арышту і спынення справы супраць яе

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС 

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0