Фота: bel.army

Фота: bel.army

У штодзённай працы мінамёты выкарыстоўваюць усе падраздзяленні Палка. Аднак, як і любая зброя, мінамёты маюць свой тэрмін дзеяння.

«Праз высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў мы можам казаць пра тое, што існуе пэўны дэфіцыт мінамётаў. Знос ствалоў — галоўная праблема», — кажуць ваяры.

Распрацоўка вайскоўцаў Палка павінна часткова вырашыць гэтую праблему: закрыць уласныя патрэбы і менш залежаць ад паставак зброі.

«Наколькі мне вядома, такога ніхто не робіць. Была ўзятая наступная тэхналогія: ствол зрабілі «з нуля» са спецыяльнага сплаву для вайсковай тэхнікі; за аснову быў узяты чарцёж чэшскага мінамёта; апорная пліта і іншыя дэталі былі ўзятыя з савецкага мінамёта. Такі падыход дазваляе за невялікі час і сродкі вырабляць новыя мінамёты з далёкасцю да 7 кіламетраў», — пракаментаваў тэхналогію мінамётчык з пазыўным Золтан.

Выпрабаванні зброі прайшлі паспяхова.

У прэс-службе палка Кастуся Каліноўскага ўдакладнілі, што ўжо «створана першая міні-серыя мінамётаў. Масавая вытворчасць — гэта ўсё ж такі ўзровень завода, а байцы жартам называюць сваю вытворчасць «збройным атэлье».

Мінамёты ўласнай вытворчасці даўно выкарыстоўваюцца ў баях і «паказалі сябе добра».

Чытайце таксама:

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч

Каму з палітыкаў найбольш давяраюць каліноўцы? Зянону Пазняку

Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5