Усевалад Свентахоўскі нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў мастакоў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка.

Школа Паўла Семчанкі — вельмі вядомая, Усевалад Свентахоўскі быў яго вучнем і прадаўжальнікам традыцый настаўніка. Сам ён на адной з выстаў згадваў:

«Яшчэ ў маладосці, пасля войска, калі я паступіў у Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, то патрапіў на курс да Паўла Апанасавіча Семчанкі. Аднойчы ён прынёс студэнтам павялічаныя фотакопіі Бібліі Францішка Скарыны, і цэлы семестр на вялікіх планшэтах мы выконвалі выявы літар, пераносілі шрыфт.

Праз 20 гадоў я змог знайсці ў майстэрні гэтыя працы і зрабіць лічбавы шрыфт. Студэнты цяпер выкарыстоўваюць шрыфтавыя плакаты, электронныя прэзентацыі са шрыфтамі. Лічбавыя і рукапісныя кампазіцыі напісанняў шрыфтоў, прадстаўленыя ў экспазіцыі, робяць годны ўнёсак у беларускую кніжную шрыфтавую культуру».

Усевалад Свентахоўскі працаваў са шрыфтамі, у кніжнай графіцы, у графічным дызайне, захапляўся каліграфіяй. Ягоныя творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Літве. Таксама мастак працяглы час выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Некаторыя працы Усевалада Свентахоўскага

Некаторыя працы Усевалада Свентахоўскага

Пра час і месца развітання з Усеваладам Свентахоўскім будзе паведамлена дадаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
52
Абуральна
3