Не так даўно яго выставілі на продаж за $250 тысяч, або 807 тыс. рублёў. Onliner.by расказвае, што там унутры і чаму будынак дагэтуль не знеслі.

Сталінку з двух паверхаў пабудавалі ў 1952 годзе з цэглы, перакрыцці ў ім складзеныя з жалезабетону і бэлек. Цудам ацалелы аскепак савецкай эпохі займае плошчу ў 228 квадратаў. На двух паверхах размясцілася ўсяго чатыры кватэры, у некаторых з іх можна выявіць сляды ранейшых гаспадароў. Асаблівасць гэтай сталінкі — зашклёныя драўляныя вуглавыя лоджыі, якія месцамі пазіраюць на горад пустымі шыбамі. Унутры дома паверхі злучае моцная драўляная лесвіца.

У агенцтве нерухомасці распавялі, што ў доме праведзены ўсе камунікацыі: вада, каналізацыя, цэнтральнае ацяпленне. Вышыня столяў на першым паверсе — 2,7 метра, на другім — усе 3.

— Гэты ўчастак зямлі набыла ў свой час кампанія «МакраІнжынірынг», — дзеліцца падрабязнасцямі рыэлтар. — На месцы сталінкі забудоўшчык планаваў узвесці гмах, але не зраслося. Людзей рассялілі, дом адключылі ад камунікацый. Што будзе з гэтым участкам зямлі, пакуль незразумела, на дадзены момант ён знаходзіцца ў зоне шматкватэрнай забудовы. Цяпер на руках маецца дазвол на рэканструкцыю будынка. Сам дом у здавальняючым тэхнічным стане, у будучых уладальнікаў ёсць магчымасць надбудаваць мансардны паверх.

Будынак абследаваны будаўнічай арганізацыяй і можа быць выкарыстаны як для пражывання, так і для бізнэсу, гаворыцца ў аб'яве.

У адміністрацыі Савецкага раёна год таму пралілі святло на лёс участка, дзе знаходзіцца сталінка.

— Праект дэталёвага планавання тэрыторыі, на якой размешчаны паказаны будынак, распрацаваны, але яшчэ не адобраны рашэннем Мінгарвыканкама. У адпаведнасці з генеральным планам Мінска, зацверджаным указам Лукашэнкі ад 23 красавіка 2004 г. №165, дом знаходзіцца ў зоне шматкватэрнай забудовы. Пытанне асваення гэтай плошчы будзе вырашана пасля зацвярджэння праекта дэталёвага планавання, — патлумачылі ў адміністрацыі.

Чытайце таксама:

Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам

У Мінску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
2