Найбольш запатрабаванымі ў медыцынскіх турыстаў называюць РНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ «Кардыялогія», РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі ў Гомелі, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, піша БелТА.

«Калі, да прыкладу, людзям не дапамаглі ў расійскім цэнтры, то яны едуць у Беларусь па рэкамендацыях людзей, якія ўжо звярталіся ў нашы цэнтры. Па большай частцы папулярызацыя медыцынскага турызму ў Беларусі — гэта сарафаннае радыё, рэклама, удзел у міжнародных мерапрыемствах, семінарах», — расказала намесніца начальніка ўпраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Кацярына Шпак.

Чытайце таксама:

У Гомельскім раёне ў 12-гадовага хлопчыка зафіксавалі выпадак гемарагічнай ліхаманкі з нырачным сіндромам

Беларускія хірургі правялі ўнікальную пластычную аперацыю хлопчыку з рэдкім захворваннем

Будаўніцтва завода па вырабе беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0