Фота: minzdrav.gov.by, тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Фота: minzdrav.gov.by, тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Вылучэнне Абельскай на новую пасаду палітычны аналітык інфармагенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі называе, хутчэй, сінекурай, чым намёкам на тое, што яе палітычная кар’ера пойдзе ўгару.

«Яе вылучэнне — хутчэй жэст удзячнасці з боку Аляксандра Лукашэнкі. Наўрад ці тут праглядаецца перспектыва кар’ернага росту, што, напрыклад, яна стане спікеркай замест Качанавай. Гэта больш падобна да ганаровай пенсіі.

Абельская ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту, магчыма, яна проста стамілася ад пасады галоўнай лекаркі Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра, і цалкам імаверна, што ёй проста захацелася жыць больш спакойным жыццём», — разважае Класкоўскі.

Дарэчы, паўнавартасны заробак у Савеце Рэспублікі атрымліваюць толькі спікер і пяць старшыняў камісій. Астатнія члены Савета Рэспублікі застаюцца на ранейшых месцах працы і прыязджаюць толькі на паседжанні.

Сярод довадаў, чаму Абельская наўрад ці стане заменай Качанавай, Класкоўскі называе не самы ўдалы досвед з колішнім прызначэннем яе маці на пасаду міністра аховы здароўя:

«Людміла Пастаялка пратрымалася на гэтай пасадзе нядоўга, і відавочна, што яна стала міністаркай дзякуючы стасункам сваёй дачкі. Але наўрад ці Лукашэнка палічыў той эксперымент удалым».

Пастаялка была міністаркай з ліпеня 2002 да снежня 2005. У яе дыягнаставалі анкалогію, і праз 14 месяцаў яна памерла.

Апроч гэтага, на думку Класкоўскага, у Качанавай ёсць такая перавага як вялікі чыноўніцкі і арганізацыйны досвед, чаго няма ў Абельскай. Таму, на думку аналітыка, варыянт замены цяперашняй спікеркі на Ірыну Абельскую не разглядаецца.

«Качанава — дасведчаная і адданая Лукашэнку чыноўніца, якая яго цалкам задавальняе. Яна па-за канкурэнцыяй што да кампліментаў на адрас Лукашэнкі.

Ды і наогул, наўрад ці сама Ірына Абельская будзе ўдзячна Лукашэнку, калі ён ускладзе на яе ўсе абавязкі, якія мае Качанава», — разважае аналітык.

Чытайце таксама:

Чаго чакаць ад выбараў у Расіі і як яны адаб'юцца на Беларусі? Разважаюць аналітыкі

Чым Пуцін давёў Макрона?

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7