Галіна Пархімчык
28 лютага Галіну Пархімчык затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020 года. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз фэйсбук ахвярам рэпрэсій.
Спадарыню Галіну змясцілі ў ІЧУ, але праз тыдзень адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай.
Сын жанчыны, Віктар Пархімчык, быў затрыманы 16 лістапада 2020 года і асуджаны па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Спачатку яму далі 2 гады «хіміі», але 29 красавіка 2022 года яе замянілі на калонію.
У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада 2020 года ў некалькі этапаў «з хуліганскіх меркаванняў» ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Якубоўскага, 20 у Мінску.
Віктар Пархімчык выйшаў на волю 14 верасня 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля таго ён выехаў за межы Беларусі.
Чытайце таксама:
Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі
Актывіст Алесь Крот выехаў з Беларусі і расказаў, як яго завербаваў КДБ