Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Адмірал Філіп дэ Голь, старэйшы сын гістарычнага лідара Францыі генерала Шарля дэ Голя, памёр на 103-м годзе жыцця, паведаміла агенцтва Agence France-Presse.

Філіп дэ Голь нарадзіўся ў Парыжы 28 снежня 1921 года. Шарль дэ Голь казаў, што Філіп быў названы ў гонар продка яго сям'і Жан-Батыста дэ Голя, але сцвярджалася, што яго назвалі ў гонар генерала Філіпа Петэна, героя Першай сусветнай, вялікім прыхільнікам якога быў яго бацька, і які ўзначаліў калабаранцкі ўрад падчас Другой Сусветнай і за што быў асуджаны на 10 гадоў пасля 1945 года.

Ён атрымаў адукацыю ў каледжы Станіслава дэ Пары, дзе таксама вучыўся яго бацька, і пасля паступіў на службу ў Вайскова-марскі флот Францыі. 

Падчас Другой сусветнай вайны Філіп дэ Голь удзельнічаў у кампаніі ў Ла-Маншы і ў бітве за Атлантыку, удзельнічаў у бітве за Францыю ў якасці камандзіра ўзвода палка фузілераў-марпехаў.

25 жніўня 1944 года ён удзельнічаў у вызваленні Парыжа і быў пасланы са станцыі Манпарнас перадаць загад аб капітуляцыі немцаў, якія заселі ў Бурбонскім палацы, у памяшканне Нацыянальнага сходу. Рызыкуючы быць застрэленым, калі нешта пойдзе не так, ён вёў перамовы ў адзіночку і без зброі. Ён ваяваў у Вагезах зімой 1944-1945 гадоў.

Пасля вайны заняўся вайсковай кар'ерай, у 1971 годзе даслужыўся да контр-адмірала, а потым віцэ-адмірала.

З 1986 па 2004 год Філіп дэ Голь займаў пасаду сенатара Францыі ад Парыжа. 

Чытайце таксама:

Памерла магілёўская каталічка Ірына Шлякава, народжаная ў сталінскай ссылцы 

Памёр Эрык Кармэн — аўтар сусветна вядомага хіта All by Myself

Памёр аўтар самай папулярнай мангі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0