Арганізатары заявілі, што рашэнне прынятае «ў сувязі з грубым парушэннем рэгламенту гульняў… і невыкананнем агульнапрынятых маральных і этычных нормаў». У рэальнасці санкцыі на квзшнікаў наклалі за жарт пра кіраўніка рэгіёну, пішуць «Осторожно, новості»

«Барыбер» пажартавалі пра сувенірны шакалад «Атай», на ўпакоўцы якога фота кіраўніка Башкартастана Радыя Хабірава.

«Прэм'ера шакаладу Атай. Зроблена ў Арменіі (адсылка да нацыянальнасці жонкі Хабірава). Тэрмін прыдатнасці да 2024 года. Склад — 50% какавы, нуль працэнтаў башкірскай мовы (у гэты момант голас за кадрам прамаўляе: а смяяцца можна, хлопцы?), сам ён салодкі», — казаў удзельнік каманды са сцэны.

«Нуль адсоткаў башкірскай мовы» — намёк на барацьбу Хабірава з нацыянальнымі актывістамі ў рэгіёне.

Пасля гэтага ўдзельнікі каманды разыгралі дыялог, падчас якога згадалі масавыя пратэсты з-за прысуду Фаілю Алсынаву: «Са смакам каньяку ці што? — Так. Але ёсць смак Баймака — Смачна! Хайпавы смак!»

Учора з'явілася відэа з выбачэннямі каманды, яго апублікаваў дэпутат і дырэктар гімназіі, у якой вучыліся ўдзельнікі каманды.

«З удзельнікамі каманды мы правялі выхаваўчую гутарку аб этыцы публічных выступаў, захаванні кодэкса гімназіста. Рабяты ўсвядомілі, што ў сваім выступе выйшлі за рамкі этычных нормаў і правілаў, надалей абавязваюцца больш уважліва ставіцца да падбору матэрыялу для сваіх выступаў», — паведаміў ён. На відэа ўдзельнікі заявілі, што «недзе перагінаюць палку» і паведамілі, што «не хацелі пераходзіць на асобы».

Чытайце таксама:

Башкірскага актывіста прысудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яго зноў прыйшлі падтрымаць тысячы чалавек, іх разагналі 

У чым сапраўдная прычына маштабнага пратэсту ў Башкартастане

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія». А мы не рускія». Башкірскія актывісты заклікалі да пратэстаў і ў іншых нацыянальных рэспубліках

Да башкірскага спевака, які заклікаў жыхароў нацыянальных рэспублік Расіі выйсці на пратэсты, прыйшлі сілавікі

«Так, я ўцёк. Інакш — турма, 15 гадоў». Башкірскі спявак Алтынай Валітаў з'ехаў з Расіі

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
11