Паказы былі запланаваныя на 11-13 сакавіка з удзелам самога Сакурава, а таксама рэжысёра Аляксандра Залатухіна. Сакураў збіраўся прадставіць новы фільм «Казка» і фільм «Сонца» 2005 года, а яго вучань Залатухін — фільм «Хлопчык рускі».

Супраць паказу фільмаў Сакурава ў Беларусі выступалі прапагандысты, сярод якіх былі Рыгор Азаронак і Вадзім Гігін. Азаронак называў рэжысёра «відавочным праціўнікам» вайны ва Украіне «і ўсяго, што з гэтым звязана». Гігін жа лічыць, што

«сустрэча з ім стала б пунктам збору для тых, хто стаіўся, прыстасаваўся, чакае. Ніякага шанцу ім даваць нельга, нават сабрацца разам».

Прэм'ера фільма «Казка» адбылася ў жніўні 2023-га на кінафестывалі ў швейцарскім Лакарна. Ягоныя галоўныя героі — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле. Міністэрства культуры Расіі адмовіла ў выдачы пракатнага пасведчання.

Чытайце таксама:

На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак

Мінкульт Расіі забараніў паказ апошняга фільма Сакурава. У ім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні спрачаюцца ў пекле пра жыццё

Гігін: Леў Сапега — рускі чалавек да мозгу касцей

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
14