Скрын відэа тэлеканала Rai 1

Скрын відэа тэлеканала Rai 1

У інтэрв'ю тэлеканалу Rai 1 Зяленскі адзначыў, што Пуцін зацікаўлены зруйнаваць цалкам Украіну, далучыць гэтыя землі да Расіі. «Ён такія рэчы робіць або сілаю, зброяй, або палітычна».

«Тое, што ён зрабіў у Беларусі — гэта без ахвяраў і крыві, гэта пакуль што. То-бок яны саюзніцкія ўлады, дзе ён цалкам кіруе і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Зяленскі.

Ён згадаў напад на Украіну 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі. І назваў тое, што адбываецца з Беларуссю «дыпламатычнай акупацыяй незалежнай краіны і стратай суверэнітэту».

Зяленскі дадаў, што ва Украіне Пуцін таксама раней шукаў магчымасці ўплываць на парламент знутры, але пасля таго, як гэта не ўдалося, ён пачаў акупацыю вайсковую.

Чытайце таксама:

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса, каб не сядзець побач з Юліяй Навальнай

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Расія ўдарыла па Адэсе, калі там былі Зяленскі і прэм'ер Грэцыі

label.reaction.like
30
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
3