«Важны дзень добрых навін. У другой выдаленай грудзіне ні клетачкі раку! Мне зрабілі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі, і цяпер па жаночай частцы раку вяртацца няма куды. Былі праблемы на аперацыі, але цяпер усё добра, і наперадзе вясна, рэабілітацыя, новыя працы, праекты і цудоўнае новае жыццё. Хочацца верыць, што гэта ўжо кропка ў #маявайна.

Канешне, лекі я буду піць яшчэ 5-7 год, але рызыкі ўжо не такія, як былі. Дзякуй усім, хто перажываў, падтрымліваў і дасылаў прамяні дабра, яны ўсе дайшлі. Я ззяю, як птушка фенікс. Пайшла несці гэтае святло і дабро ў свет. Цудоўнага дня, Чалавекі!» — радуецца журналістка.

Пра сваю хваробу Кацярына Пытлева паведаміла ў ліпені 2022 года. У яе была кепская спадчыннасць, бо па матчынай лініі было пяць выпадкаў захворвання на рак малочнай залозы. Таму Кацярына хацела дзеля прафілактыкі загадзя выдаліць абедзве грудзіны, але не паспела гэтага зрабіць і мусіла лячыцца ўжо пасля выяўлення хваробы.

Спачатку ёй выдалілі пухліну і прызначылі хіміятэрапію. Пазней Пытлева перанесла аперацыю па выдаленні другой грудзіны.

Чытайце таксама:

Кацярына Пытлева пакінула праект «Маланка»

«Галоўнае ў Беларусі»: Кацярына Пытлева запусціла ўласны ютуб-праект

Канец мамаграфіі? Выпрабоўваюць тэст на рак грудзей па поце

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1