Нарвегія афіцыйна не абвяшчала пра аднаўленне выдачы шэнгенскіх віз беларусам. Але інфармацыя аб прыёме дакументаў у візавых цэнтрах VFS Global на сайце дыпламатычнага ведамства краіны з'явілася ўжо даўно.

У снежні-лютым, як вынікае з навін нарвежскага МЗС, запіс на падачу дакументаў у Беларусі быў адкрыты, хоць паведамлялася, што колькасць месцаў абмежаваная. На сайце ведамства пазначана, што візу можна атрымаць нават у тэрміновым парадку ў выпадку неабходнасці — хваробы або смерці сваякоў альбо па іншых прычынах.

Ёсць толькі адзін нюанс: заявы беларусаў з 2023 года апрацоўваюцца Пасольствам Нарвегіі ў Лондане. Таму падаваць дакументы ў МЗС Нарвегіі раяць не менш чым за месяц да даты меркаванага ўезду, звяртае ўвагу Office Life.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1