Дзясяткі людзей судзяць у Беларусі па адміністрацыйным артыкуле за так званы «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Так органы трактуюць падпіскі на незалежныя выданні і тэлеграм-каналы.

Але ў Крупках чалавека апраўдалі, у падсуднага знайшлі такія падпіскі, але не асудзілі, піша Радыё Свабода.

Адміністрацыйную справу разглядаў суд Крупскага раёна (Мінская вобласць).

Паводле пратакола, вайсковец з вайсковай часткі ў пасёлку Бобр Крупскага раёну прыцягваўся да адказнасці па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП («распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), бо меў у сваім тэлефоне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» падпіскі на «Мая краіна Беларусь» і «Типичный Борисов», якія ўключаныя ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судзе вайсковец «віну ў здзяйсненні правапарушэння не прызнаў, патлумачыў, што сапраўды меў падпіскі. Аднак мэты распаўсюджваць іх не меў, не ведаў, што гэта «экстрэмісцкія матэрыялы», бо падпіска была зробленая каля пяці гадоў таму. Доўгі час не праглядаў змест гэтых суполак».

Суд вырашыў, што справу трэба спыніць на падставе таго, што «ў дзеяннях адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння». Вайскоўцу вярнулі тэлефон Honor 90.

Чытайце таксама:

У Оршы жанчыну аштрафавалі на 1200 рублёў за лайк пад карцінкай са свечкай. У яе пенсія 340 рублёў

«Добра, што хоць затрымалі на вуліцы і быў у адзенні». 74-гадовы мужчына з Мікашэвічаў выйшаў на волю пасля 15 сутак

«Гэта не пра пакаранне, а пра запужванне». Навошта патрэбны дамоклаў меч экстрэмізму?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2