«Мы будзем высвятляць, што гэта за аб'ект і адкуль ён прыляцеў. Усё сведчыць пра тое, што гэта метэазонд», — сказаў прадстаўнік паліцыі Вармінска-Мазурскага ваяводства Рафал Яцкоўскі.

Яцкоўскі таксама дадаў, што метэаралагічны зонд, паводле неафіцыйных звестак, мог прыляцець з Калінінградскай вобласці.

Паводле яго слоў, здарэнні такога роду не з'яўляюцца рэдкасцю і перыядычна з метэазондамі адбываюцца падобныя выпадкі. Тым не менш, некаторыя польскія сродкі масавай інфармацыі мяркуюць, што гаворка ідзе пра «вайсковы аб'ект».

Неўзабаве кіраўнік Мінабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пацвердзіў, што аб'ект, які ўпаў у Польшчы ў панядзелак, з'яўляецца метэаралагічным зондам.

Чытайце таксама:

У польскім сэкандзе знайшлі мерч Лукашэнкі

У Польшчы кіроўцы прыкрываюцца беларусамі, каб не плаціць штрафы за перавышэнне хуткасці

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0