Раман Пратсевіч пад час свайго стрыму. Скрын відэа

Раман Пратсевіч пад час свайго стрыму. Скрын відэа

Як адзначыў Франак Вячорка, для яго Раман Пратасевіч зʼяўляецца негатыўным героем, бо ён пайшоў на здзелку з рэжымам.

«Мы бачыліся з ім за пару дзён да гэтага рэйса Ryanair. Зразумела, ён быў захоплены, Пратасевіча ламалі. Не ведаю, чым яго запужвалі. Хіба што ён пайшоў на супрацоўніцтва дзеля таго, каб псіхалагічна, фізічна выжыць».

Вячорка нагадвае, што Пратасевіч «даў усю інфармацыю пра ўсіх, хто ўдзельнічаў у арганізацыі пратэстаў, дзяліўся інфармацыяй».

«Наколькі мы ведаем, шмат людзей патрапілі ў турмы. Ён меў доступ да чат-ботаў, куды ў час пратэстаў 2020 года людзі дасылалі інфармацыю. І тое, што адбылося, вялізная трагедыя».

Франак Вячорка Франтишек Вечорко Franak Viačorka

Франак Вячорка пад час інтэрв'ю. Скрын відэа i_gryanul_grem / YouTube

Становішча, у якім цяпер знаходзіцца Пратасевіч, Франак Вячорка характарызуе наступным чынам:

«Цяпер яму далі такую на палову свабоду. Здараецца, ён выходзіць анлайн. Відаць, што чалавек зламаны, што пад кантролем. Відаць, што не можа выехаць з Беларусі. Ён спрабуе гуляць гэтую сваю ролю. У яго хіба што выпрацоўваецца такі стакгольмскі сіндром. У такой сітуацыі ты спрабуеш апраўдваць свае паводзіны. Думаць, што так трэба было — каяцца перад рэжымам, перад Лукашэнкам, што не ўсё ён дрэннае рабіў, што я сам вінаваты».

Вячорка заўважае, што вялікай дылемай зʼяўляецца пытанне, як адносіцца да такіх учынкаў. «Асабіста я эмацыйна не магу гэта прыняць. Калі паглядзець рацыянальна, то мы не ведаем, як бы кожны з нас павёў сябе ў падобнай сітуацыі. Калі ты трапляеш у камеру КДБ, дзе цябе катуюць, пагражаюць забойствам, і што ты будзеш рабіць. Трэба ратаваць сваё жыццё ці да канца гуляць маральнага прынцыповага чалавека».

Чытайце яшчэ:

Прыдыбайла: Пратасевічу трэба сказаць «дзякуй» беларускай дзяржаве, што ён не паўтарыў лёс Навальнага

Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку

Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў

Клас
58
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
9