На відэа жанчына расказала, што ёй напісала вельмі шмат людзей пасля аднаго з папярэдніх ролікаў, на якім яна прадэманстравала блакітныя і зялёныя яйкі ад курэй з уласнага падворка. Гледачы папрасілі паказаць саміх «гераінь».
«Я і не думала нават, што людзі не ведаюць пра існаванне каляровых яек. Дакладна вам скажу, што не дыназаўры іх нясуць», — пажартавала гаспадыня птушак.
Яна патлумачыла, што каляровыя яйкі нясуць курыцы пароды араўкана. Дарэчы, такія птушкі могуць несці яйкі і аліўкавага колеру.
Курыц араўкана ў гаспадыні дзве, адну з іх клічуць Чубатурка. Астатнія нясушкі мясцовыя, беларускія. Ёсць у жанчыны і пеўнік па імені Пятрусь, а яшчэ сабака і кошка.
Чытайце таксама:
«У яе вельмі мудры погляд». У мінскім гатэлі паселяць экзатычную птушку