Перамовы дэлегацый Расіі і Украіны пад Гомелем. 28 лютага 2022 года. Фота Sergei Kholodilin/BelTA Pool Photo via AP

Перамовы дэлегацый Расіі і Украіны пад Гомелем. 28 лютага 2022 года. Фота Sergei Kholodilin/BelTA Pool Photo via AP

Масква патрабавала наступнага.

— Украіна мела стаць «пастаянна нейтральнай дзяржавай, якая не ўдзельнічае ў вайсковых блоках».

— Украіне мелі забараніць атрымліваць замежную зброю.

— Узброеныя сілы Украіны мелі быць скарочаныя да 85 тысяч вайскоўцаў, 342 танкаў і 519 артылерыйскіх гармат (для параўнання: расійская армія мела па стане на пачатак 2022 года 0,9 мільёна вайскоўцаў, больш за 5000 танкаў і многія тысячы адзінак артылерыі). Далёкасць дзеяння ўкраінскіх ракет мела быць абмежаванай 40 кіламетрамі. 

— Крым меў застацца ў складзе Расіі.

— Расійская мова павінна была стаць дзяржаўнай.

— Пытанне пра будучыню акупаваных тэрыторый у праект уключанае не было. Пытанне пакінулі на меркаванне Пуціна і Зяленскага падчас асабістых перамоваў. Але гэта азначала, што ў рэальнасці яны — у тым ліку горад Херсон — заставаліся ў складзе Расіі, бо як жа іх магла вярнуць абяззброеная і прыніжаная Украіна?

«Праект паказвае, што Украіне пагражала ператварэнне ў кастрыраваную дзяржаву», — піша The Wall Street Journal.

Гарантамі такой «нейтральнасці» мелі стаць Расія, ЗША, Францыя, Германія, Кітай. Масква настойвала на ўключэнні ў спіс гарантаў і Беларусі — што азначала б легітымізацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, з дапамогай якога ў 2022 годзе адбылося ўварванне ва Украіну, Кіеў, у сваю чаргу, ад пачатку хацеў уключэння ў спіс гарантаў Турцыі.

Фактычна, тое, што прапаноўвала Масква, нагадвала Мюнхенскія пагадненні 1938 года па Чэхаславаччыне, у выніку якіх краіна была абяззброеная і ў яе забраныя стратэгічна важныя тэрыторыі з нямецкай меншасцю. Пасля гэтага канчатковая акупацыя нацыстамі безабароннай і маральна раздушанай краіны была толькі пытаннем часу, што і здарылася ў 1939 годзе.

Тады Беніта Мусаліні адыгрываў ролю, падобную да той, якую адвёў сабе Аляксандр Лукашэнка ў 2022-м. Аднак, у адрозненне ад Чэхаславаччыны, Украіна і яе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выбралі супраціўленне, і Захад не пайшоў на згавор.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае вызвалены Херсон. 14 лістапада 2022 года. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае вызвалены Херсон. 14 лістапада 2022 года. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Перамовы ў Стамбуле адбываліся ўжо пасля першага разгрому інтэрвентаў пад Кіевам, Харкавам і Чарнігавам, калі стала ясна, што Украіна вытрымала першы ўдар, аднак было яшчэ незразумела, ці зможа яна вытрымаць даўжэйшую вайну і расійскія войскі працягвалі наступ на поўдні.

Чытайце таксама:

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
22