Больш за 110 палесцінцаў загінулі ў цісканіне ў Газе, калі туды ўвайшла аўтакалона з грузам гуманітарнай дапамогі, піша Бі-бі-сі.

Натоўп, які чакаў гуманітарную дапамогу, акружыў калону грузавікоў, калі яна праехала праз Ізраільскі ваенны кантрольна-прапускны пункт на прыбярэжнай дарозе на захад ад горада Газа.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што войскі адкрылі агонь па некаторых палесцінцах, якія, як здалося вайскоўцам, уяўлялі пагрозу.

У хаосе, які ўзнік, грузавікі паспрабавалі прасунуцца наперад. Адзін палесцінец-сведка пацвердзіў, што большасць загінулых былі збітыя машынамі.

Міністэрства аховы здароўя Газы, падкантрольнае ХАМАС, абвінаваціла ў тым, што адбылося, Ізраіль, а прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выказаў занепакоенасць тым, што гэты інцыдэнт ускладніць намаганні ЗША і іншых пасярэднікаў па дасягненні часовага спынення агню ў вайне паміж Хамасам і Ізраілем.

Прадстаўнік ізраільскіх уладаў Аві Хайман назваў падзеі трагедыяй і падкрэсліў, што па папярэдніх даных прычынай гібелі такой колькасці людзей сталі кіроўцы машын, якія ў нейкі момант запанікавалі і праехалі літаральна праз натоўп людзей, якія чакалі прыбыцця гуманітарнай дапамогі.

Чытайце таксама:

Байдэн: Перамір'е ў Газе наступіць у наступны панядзелак

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Палесціна назвала Расію апорай у сваёй барацьбе

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
24
Абуральна
2