«Медыя-Палессе» роўна тры гады таму апублікавала інфармацыю, калі з пінскага морга выкралі труп жыхаркі Лунінецкага раёна. Цела 37-гадовай жанчыны, якая, дакладна вядома, была ВІЧ-інфікаваная, даставілі ў пінскі морг у студзені 2021 года.
Пра тое, што жанчына памерла, сваякам паведамілі са шпіталя. Тыя пачалі арганізоўваць пахаванне. Выкапалі яму на могілках, купілі труну і паехалі за нябожчыцай у пінскі морг.
«Але нам выдалі толькі пасведчанне аб смерці, трупа ў моргу не аказалася, ён знік таямнічым чынам», — расказвала тады «Медыя-Палессю» сястра. У выкапанай магіле закапалі бохан хлеба…
Тады ж Пінскім міжрайаддзелам СК была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Здзек над трупам». Але, як паведаміла цяпер «Медыя-Палессю» кампетэнтная крыніца, ні падазраваных, ні цела, ні годных версій, якія маглі б падавацца больш-менш праўдападобнымі, у следства так і не знайшлося…
Чытайце таксама:
Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску
Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»