Такія позвы могуць кануць у Лету

Такія позвы могуць кануць у Лету

У першым чытанні дакумент быў прыняты 1 лістапада 2023 года. Ён абавязвае сотавых аператараў даваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб высылаць SMS-позвы, якія будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем, піша «Спутнік».

Ёсць і іншыя новаўвядзенні. Напрыклад, павышаецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў або афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.

Таксама дакумент прадугледжвае пакрыццё расходаў для некаторых грамадзян на праезд да ваенкамата або іншага падобнага органу «ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, што накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі».

Яшчэ адна новая норма — работы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.

Дадаецца тэрмін «апарат узмацнення». Пад ім разумеюцца грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.

Мяняюцца нормы службы па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу «ў мэтах інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.

Чытайце таксама:

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу

Галоўны ідэолаг Мінабароны: Дзяўчаты просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22