За чатыры дні, па версіі ЦВК, у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў па ўсёй Беларусі ўзялі ўдзел 33,61% выбаршчыкаў. У 2019-м за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавалі 35,77 працэнта, у 2016-м — 31,3 працэнта, у 2012-м — 26 працэнтаў. Такім чынам, да пабіцця абсалютнага рэкорда засталося намаляваць усяго 2%, што пры ўзятых тэмпах несумненна будзе дасягнута яшчэ ў першыя ранішнія гадзіны суботы. 

Мяркуючы па дынаміцы, цвёрда настроеныя рэальна ці віртуальна, але датэрмінова прагнаць праз участкі большую частку насельніцтва рэгіёна вертыкальшчыкі Гомельскай вобласці. У іхняй зводцы ўжо запісана 42,83% ад тых, хто нібыта прагаласаваў, а наперадзе яшчэ цэлы дзень. Затым ідуць Магілёўская — 37,27%, Брэсцкая — 35,04%, Віцебская — 33,05%, Мінская — 32,16% і Гродзенская — 30,69%.

А вось мінскія чыноўнікі ў пятніцу тэмпы чамусьці запаволілі. Калі па ўсіх абласцях прыбаўка за дзень была ў раёне дзесяці і болей працэнтаў, то тут не дацягнулі і да пяці. У выніку «ўсяго» 26,04% і цвёрдае апошняе месца сярод усіх рэгіёнаў. На тое, каб засведчыць сваю не меншую спраўнасць за правінцыйных калег, у сталічных вертыкальшчыкаў ёсць яшчэ заўтрашні дзень. 

Чытайце таксама:

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

За тры дні праз участкі ўжо нібыта прагналі чвэрць выбаршчыкаў

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7