Назіральнікі ў Гомельскім раёне на сходзе ў лютым 2024 года. Фота: газета «Маяк»

Назіральнікі ў Гомельскім раёне на сходзе ў лютым 2024 года. Фота: газета «Маяк»

Усяго ў Гомельскай вобласці сфарміравалі 955 выбарчых участкаў. На кожным з іх прысутнічае ў сярэднім па пяць назіральнікаў.

Сярод выбарчых участкаў ёсць і такія, дзе назіральнікамі з'яўляюцца выключна работнікі ўстановы, у якой арганізавана галасаванне. Праўда, фармальна спосаб іх вылучэння можа адрознівацца.

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад спосабу вылучэння, %

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад спосабу вылучэння, %

Амаль палова ўсіх назіральнікаў вылучана праўладнымі грамадскімі арганізацыямі. Найбольш актыўным з іх з'яўляецца Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, якое прадстаўляюць 16% усіх назіральнікаў. Беларускі саюз жанчын, якім кіруе кіраўніца справамі Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, накіраваў 13% назіральнікаў.

Праўладнымі прафсаюзамі вылучана 30% назіральнікаў. Самым актыўным аказаўся дзяржпрафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, які масава накіраваў на выбарчыя ўчасткі настаўнікаў.

Пра тое, што працэс вылучэння назіральнікаў быў чыста фармальным, можна зразумець па кандыдатурах ад БРСМ. Сярод іх апынуліся нават тыя, каму ўжо споўнілася больш за 50 гадоў.

У сярэднім кожны пяты назіральнік працуе настаўнікам. Прыкладна столькі ж сярод назіральнікаў і пенсіянераў. Найбольшая частка назіральнікаў знаходзіцца ў перадпенсійным узросце.

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад узросту, %

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад узросту, %

Больш за палову ўсіх назіральнікаў ужо адсвяткавалі 50-гадовы юбілей, амаль чвэрць знаходзіцца ва ўзросце ад 51 да 60 гадоў. У спісах ёсць і такія, якім ужо споўнілася 80 гадоў. А на назіральнікаў ва ўзросце да 20 гадоў прыпадае менш за 1%.

Назіраць за выбарамі адпраўляюць пераважна жанчын, на іх долю прыпадае 82% усіх назіральнікаў.

Такім чынам, сярэднестатыстычны партрэт назіральніка можна апісаць наступным чынам: жанчына перадпенсійнага ўзросту, якая працуе настаўніцай, прызначаная назіраць адной з праўладных грамадскіх арганізацый. Якая гэта арганізацыя — не мае значэння. Можа быць нават БРСМ.

Чытайце таксама: 

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

За тры дні праз участкі ўжо нібыта прагналі чвэрць выбаршчыкаў

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4