Скрыншот відэа ў тыктоку

Скрыншот відэа ў тыктоку

Дзяўчына, якую завуць Настасся, на днях двойчы патрапіла ў непрыемную сітуацыю ў адной і той жа маршрутцы.

— Заходжу я ў маршрутку, бачу адно вольнае месца. Думаю: «Цудоўна!». Станаўлюся і пачынаю аплачваць праезд. Аплаціла, паварочваюся і бачу, што гэта месца ўжо занятае. І кіроўца агучвае, што стоячы нікога не павязе.

Маршрутчык стаў патрабаваць, каб Настасся выйшла з транспарту. Але ж яна ўжо аплаціла праезд, у адрозненне ад жанчыны, якая хуценька скарысталася момантам і села на крэсла.

− Я кажу, што аплаціла і нікуды не пайду. Жанчына з іншага канца маршруткі крычыць: «Я нікуды не пайду, я ўжо села!». Кіроўца таксама пачаў крычаць, каб я выхадзіла хутчэй, бо далей там нехта стаіць (мелася на ўвазе, што ў гэты дзень у горадзе праходзілі рэйды: правяралі, наколькі маршрутчыкі выконваюць правілы — «НН»).

Дапамагла Настассі жанчына, якая сядзела побач. Яна сказала, што выйдзе на наступным прыпынку, і дзяўчына зможа заняць яе месца — а ўжо адзін прыпынак можна праехаць і стоячы.

Праз пару дзён блогерка зноў ехала ў той самай маршрутцы. На гэты раз вольных месцаў было шмат: пасажырак было ўсяго дзве — Настасся і яшчэ адна жанчына, якая аддала кіроўцу грошы і пайшла займаць месца. Пакуль блогерка адлічвала неабходную колькасць манет за сябе, кіроўца пачаў на яе крычаць — ён хацеў, каб дзяўчына хуценька перадала рэшту першай пасажырцы.

− Ён крычаў «Хутчэй, у мяне часу няма!». Я аддала яму грошы за сябе, забрала чужую рэшту, каб перадаць яе жанчыне. А потым думаю: а якое я дачыненне маю да тых грошай? Гэта ж яго праца — разбірацца з аплатай. Навошта агрэсіраваць на чалавека, які не мае дачынення да гэтай сітуацыі? Я так зразумела, што гэты кіроўца ў прынцыпе не ўмее паводзіць сябе адэкватна.

Відэа пра канфлікты ў маршрутцы набрала больш за 550 тысяч праглядаў і 17 тысяч лайкаў. І, канечне ж, выклікала актыўную дыскусію. Шмат хто пачаў прыгадваць свае гісторыя, звязаныя з сэрвісам у беларускіх маршрутках. А нехта пажартаваў, што ў дзіцячых садочках невыпадкова робяць гульні, дзе крэслаў менш, чым удзельнікаў, і трэба хутка заняць месца — усё гэта рыхтуе да дарослага жыцця.

Чытайце таксама:

Мінскае ДАІ за тры дні аштрафавала 133 маршрутчыкаў

У Светлагорску п'яны кіроўца кіраваў маршруткай, поўнай людзей

«Стаміўся прыбіраць салон». Кіроўцы абурыліся перакусам пасажыраў у маршрутках

Клас
6
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
14