Ва ўпраўленні па адукацыі Мінскага райвыканкама паведамілі, што шэраг школ Міншчыны ўжо ўвёў адзіны стыль адзення для настаўнікаў. Публікацыя пра гэта мае назву «Мінскі раён — за дрэс-код педагогаў!» і ў ё прадэманстраваны адзіны стыль убрання школьных настаўнікаў у Заслаўі, Калодзішчах, Сеніцы і ў вёсцы Рагава.
У публікацыі гаворыцца, што школы, маўляў, самастойна вызначылі патрабаванні да знешняга выгляду работнікаў, але тое, што гэта набыло масавы характар і супала ў часе, дае падставу меркаваць, што гаворка ідзе пра цэнтралізаваную ініцыятыву, якую кіраўніцтва школ толькі праводзіць у жыццё.
Эксперты маніторынгавай групы па адукацыі @iSANS_Belarus лічаць, што ўвядзенне паўнавартаснага адзінага стылю ў вопратцы педагогаў — цалкам верагоднае, асабліва калі ўлічваць бягучыя тэндэнцыі, скіраваныя на ўсеагульную ўніфікацыю.
Чытайце таксама:
Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы
У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай