«Гэта адбылося на трасе H-8941 каля скрыжавання з вуліцай Зарэчнай, — паведаміў аўтар відэа. — Калі б я проста затармазіў у сваёй паласе, то адбылося б сутыкненне».

Пазадарожнік пры абгоне фуры відавочна не разлічыў хуткасць і прастору для манеўру. У выніку сустрэчнаму аўтамабілю прыйшлося павярнуць на ўзбочыну, каб дазволіць кіроўцу, які рабіў абгон, вярнуцца ў сваю паласу. Хуткасць у Toyota была зусім не маленькая, і ўсё магло скончыцца трагічна.

Пасля ДАІ Мінскага ўстанавіла асобу кіроўцы Toyota. Ім аказаўся жыхар Заслаўя 1937 (!) года нараджэння. Цяпер яму пагражае адказнасць па частцы 12 артыкула 18.13 КаАП «Парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі» (цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да двух гадоў або без пазбаўлення).

Чытайце таксама:

Мінскае ДАІ за тры дні аштрафавала 133 маршрутчыкаў

За год амаль на 12% павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

Кіроўцу выкінула праз лабавое шкло. У Мазыры аўто перакулілася і з усяе моцы ўрэзалася ў слуп

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
15