Іван Сырскі Иван Сырский Ivan Syrsky

Іван Сырскі. Скрын відэа: kp.ru

Сямейнае жыццё галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага дае шмат новых сюжэтаў для расійскіх медыя.

Цяпер у кадры з'явіўся пасынак Сырскага — Іван. Што гэта за хлопец і як ён звязаны новым кіраўніком УСУ? Былая жонка Сырскага з'ехала ў Аўстралію разам з іх сумесным сынам Антонам, а таксама з Іванам — сваім сынам ад першага шлюбу.

Таму ў Івана Сырскага ад кіраўніка УСУ толькі прозвішча, ніякага кроўнага сваяцтва няма.

Хлопец з'явіўся ў расійскім консульстве ў Сіднеі і заявіў аб падтрымцы Расіі.

На відэа Іван у футболцы з літарай Z знаходзіцца ў атачэнні казакаў на фоне сцяга «Саюза казакаў-воінаў Расіі і Замежжа». Казакі абяцаюць яму падтрымку і абарону.

На відэа Івана просяць сказаць некалькі словаў. Але ён абмяжоўваецца выказваннем аб тым, што «здраднікі прысутнічаюць усюды, проста трэба лепш фільтраваць». У далейшым ён такі ж нешматслоўны. На просьбу пракаментаваць узяцце Аўдзееўкі мужчына гаворыць «Слава Расіі».

У канцы роліка на пытанне, ці будзе браць расійскае грамадзянства, Іван Сырскі адказвае, што плануе.

Чытайце яшчэ:

Бацькі новага кіраўніка УСУ Сырскага жывуць у Расіі

Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага 

Клас
7
Панылы сорам
75
Ха-ха
34
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
44