Па версіі ФСБ, жанчына «з лютага 2022 года ініцыятыўна ажыццяўляла зборы грошай у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый, якія пасля накіроўваліся на набыццё УСУ ​​прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў», — піша Бі-бі-сі.

Аднак праваабарончы праект «Першы аддзел» паведамляе, што, паводле ягоных дадзеных, Ксенію Хавана абвінавачваюць у тым, што 24 лютага 2022 года яна перавяла са свайго рахунку ў амерыканскім банку суму ў 51,8 даляра на рахунак украінскага фонду «Razom for Ukraine».

Як паведамляюць праваабаронцы, 27 студзеня жанчыну затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і адправілі пад арышт на 14 сутак за «дробнае хуліганства».

«Са спецпрыёмніка на волю Ксенія так і не выйшла — 7 лютага жанчыну затрымалі ўжо па крымінальнай справе. На наступны дзень суд адправіў Ксенію пад варту на два месяцы.

Артыкул 275 Крымінальнага кодэкса («дзяржаўная здрада») прадугледжвае пакаранне ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі», — піша «Першы аддзел».

Раней палітолаг Фёдар Крашаніннікаў распавёў, што ў яго ёсць агульныя знаёмыя з затрыманай. «Яна прыехала да мамы з татам — проста пабачыцца. Напэўна, пару разоў падтрымлівала Украіну ў сацсетках, можа нешта і збірала там», — прывёў ён словы аднаго з іх.

Чытайце таксама:

У Екацярынбургу ФСБ затрымала грамадзянку ЗША. Завялі справу аб дзяржздрадзе

«Гэта не нашы праблемы, Гена». У Екацярынбургу аспіранта з Габона забілі пад здзеклівыя каментары паліцэйскіх

На маці пяцярых дзяцей з Іжэўска завялі крымінальную справу за подпіс «фашысты» пад вялікай літарай Z

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8