Мікіта Журавель. Скрыншот відэа

Мікіта Журавель. Скрыншот відэа

Пракуратура падчас спрэчак у Вісаітаўскім раённым судзе Грознага папрасіла асудзіць Мікіту Жураўля, які абвінавачваецца ў спаленні Карана, да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абвесцяць 27 лютага.

Мікіту Жураўля затрымалі ў маі 2023 года па справе аб абразе пачуццяў вернікаў. Следства лічыць, што ён па заданні ўкраінскіх спецслужбаў спаліў Каран на фоне саборнай мячэці ў Валгаградзе, пасля чаго перадаў відэазапіс сваіх дзеянняў супрацоўніку СБУ. Жураўля арыштавалі 22 мая, а праз пяць дзён яго даставілі ў СІЗА ў Грозным.

У сярэдзіне жніўня ўпаўнаважаная па правах чалавека Таццяна Маскалькова распавяла, што Журавель паскардзіўся на тое, што ў СІЗА Грознага яго збіў сын кіраўніка Чачні, 15-гадовы Адам Кадыраў. Пазней Рамзан Кадыраў пацвердзіў гэтую інфармацыю. Ён таксама апублікаваў відэа, на якім яго сын збівае Журавеля.

«Пабіў і правільна зрабіў», — заявіў тады Кадыраў. Ён параўнаў людзей, якія замахваюцца на Святое Пісанне, з «поскудзямі, якія не хочуць, каб у Расіі ўсе жылі бок аб бок у міры і разуменні».

Расійскія сілавікі ніяк не адрэагавалі на збіццё Жураўля. Кадыраў-малодшы пасля гэтага атрымаў шэсць ордэнаў, званне Героя Чачні і пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка рэспублікі.

Чытайце таксама:

Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА

«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2