Анонс конкурсу «Завадчанка-2024» у Жодзіне

Анонс конкурсу «Завадчанка-2024» у Жодзіне

«Адшукваюцца дзяўчаты — самыя актыўна-крэатыўныя работніцы ААТ «БелАЗ» ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў для ўдзелу ў карпаратыўным шоу-конкурсе «Завадчанка-2024». Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне шуканых, просьба паведаміць па тэлефоне. Тых, хто знойдзе, чакае ўзнагароджанне ад ДК «БелАЗ», — напісалі арганізатары конкурсу.

Адзін з карыстальнікаў сеціва пракаментаваў гэта так:

«Дызайн і канцэпцыя вельмі спадабаліся, вельмі адпавядаюць духу часу. Нумары на бірках, шкала росту за спіной. Спадзяюся, што за аўтарам (аўтарамі) не прыйдуць з роспытамі пра тое, што яны мелі на ўвазе.

Праўда, не зусім зразумела, як гэта расцаніць — ці то здзекуюцца, ці то сапраўды нагадваюць пра палітвязняў. Мастацтва — люстэрка эпохі.

Завадчанкі знойдзеныя і абясшкоджаныя, цяпер, верагодна, яны будуць узятыя пад варту ідэолагаў. Спадзяюся, абыдзецца пакаянным выступам у ДК «БелАЗ».

Чытайце таксама:

«Адчуванне, што выбежыць атрад аўтаматчыкаў і ўсіх пакосіць». Як беларусы ездзяць з Польшчы на радзіму праз Расію

«Усяго за 20 еўра я дапамагу «забыцца» знойдзеную інфармацыю». З'явілася махлярская схема ці правакацыя, магчымая толькі ў Беларусі

«У канцы допыту са злым тварам глядзеў на мой ДНЖ». Беларус расказаў, як з'ездзіў дадому пасля двух гадоў жыцця ў Польшчы

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3