Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.

У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

СК сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»

У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука

У Докшыцах на трое сутак затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6