Фота: Kseniya Ovchinnikova / Getty Images

Фота: Kseniya Ovchinnikova / Getty Images

Еўрапейскі дзень ката з'явіўся ў 1992 годзе. Яго ініцыятарам стала італьянская журналістка Клаўдыя Анжэлеці. 

Чаму 17 лютага? Клаўдыя абрала яго па дзвюх прычынах. Па-першае, па задыяку гэты дзень знаходзіцца пад заступніцтвам Вадалея, а гэта свабодалюбны і зменлівы знак, які вельмі падыходзіць пад каціны характар.

Па-другое, сыграла ролю і сімволіка лічбы 17, якую можна было трактаваць як адно жыццё сем разоў.

Таму і вырашылі зрабіць Дзень ката 17 лютага. 

Як парадаваць улюбёнцаў

Ёсць некалькі варыянтаў, як можна цікава адсвяткаваць Дзень ката: калі ў вас ёсць кот, парадуйце яго чым-небудзь смачненькім або купіце яму любімы корм ці ласунак.

Падарыце кату падарунак — упэўненыя, што новая цацка спадабаецца любому з іх. Падарункам можа быць мячык, які звініць, або мышка.

Ахвяруйце ў Дзень ката грошы для прытулку — зрабіце шчаслівымі яшчэ некалькі пушысцікаў.

Калі такі прытулак ёсць недалёка ад вас, можна самому аднесці туды корм або цацкі для коцікаў і пагуляць з імі ці папрацаваць там валанцёрам.

Калі ў вас няма ката — вазьміце яго з прытулка.

Урэшце сям'я і дом стануць найлепшым падарункам для жывёлы. А каціная ласка, цяпло і варкатанне будуць найлепшай узнагародай для вас на доўгі час.

Чытайце таксама:

Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката

Стала вядома, як каты маніпулююць людзьмі

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0