Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Вясна»
Марозаву абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.
Як паведамляецца ў судовай пастанове, жанчына «выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру і выкрыквала лозунгі». Сняжана цалкам прызнала «віну» і паведаміла, што разам з іншымі пратэстоўцамі нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтэрнэта. Падчас ператрусу ў яе выявілі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэснай акцыі. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.
Сняжана Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Чытайце таксама:
У Мінску заўзятара затрымалі за «пікетаванне» на выхадзе з хакейнага матчу
Стала вядома, як затрымлівалі магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова