Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент сярод іншага ўдакладняе парадак «прыярытэтнага выкарыстання, прыпынення або абмежавання выкарыстання сетак і сродкаў электрасувязі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча».

Статус прыярытэтнага карыстальніка азначае, што пры ўвядзенні надзвычайнага становішча аператары электрасувязі даюць доступ да сваіх сетак і сродкаў у першую чаргу «органам унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай аховы, унутраным войскам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях», а цяпер і ААЦ. Аператары абавязаныя аказваць ім «іншае садзейнічанне ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца ў акце аб увядзенні надзвычайнага становішча».

Раней «рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні выкарыстання сеткі электрасувязі агульнага карыстання» прымала толькі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «на падставе звароту прыярытэтных карыстальнікаў». Цяпер такія рашэнні можа прымаць і ААЦ, прычым не чакаючы зваротаў прыярытэтных карыстальнікаў.

Створаны ў 2008 годзе Аператыўна-аналітычны цэнтр — орган, які адказвае за абарону ахоўнай інфармацыі, дзяржаўных сакрэтаў ад уцечкі па тэхнічных каналах. Гэтая структура датычная да блакавання інтэрнэту падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе, у тым ліку на падставе яго рашэння блакаваліся рэсурсы незалежных СМІ. Мае тэхнічныя магчымасці сачыць за грамадзянамі ў інтэрнэце, кантраляваць тэлефонныя перамовы і інш.

Чытайце таксама:

Лукашысты збіраюцца змагацца з VPN і ананімайзерамі

Дамен tut.by канчаткова забралі ва ўладальнікаў

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13