Пасля Олаф Шольц пракаментаваў размову Уладзіміра Пуціна з Такерам Карлсанам падчас прэс-канферэнцыі і назваў гэтае інтэрв'ю «смеху вартым».

«Цяпер мы бачылі інтэрв'ю расійскага прэзідэнта. Шчыра кажучы, там толькі высмейваюцца рэальныя дзеянні Расіі ва Украіне і расказваецца абсалютна абсурдная гісторыя пра прычыны гэтай вайны.

Ёсць цалкам ясная прычына. Гэта воля расійскага прэзідэнта і Расіі анексаваць частку Украіны. І любыя гісторыі, якія расказваюцца пра гэта, не мяняюць таго, што менавіта ў гэтым і ёсць мэта ягоных імперыялістычных намераў», — падкрэсліў нямецкі канцлер.

Чытайце таксама:

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

Клас
82
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3