Арганізацыя паведаміла, што былы нідэрландскі прэм'ер-міністр і ягоная жонка памерлі 5 лютага і будуць пахаваныя пасля прыватнай цырымоніі ў Неймегене на ўсходзе Нідэрландаў.
«Ён памёр разам са сваёй каханай жонкай Яўгеніяй ван Агт-Крэкельберг, апорай і павадыркай, з якой ён быў больш за 70 гадоў і якую заўсёды называў «мая дзяўчынка», — гаворыцца ў паведамленні.
Некаторы час пара змагалася з моцнымі праблемамі са здароўем. Былы прэм'ер-міністр перанёс у 2019 годзе кровазліццё ў мозг падчас выступу на цырымоніі, прысвечанай палесцінскай праблеме. У палесцінскім пытанні ён стаяў на баку палесцінцаў, крытыкаваў улады Нідэрландаў за «праізраільскую пазіцыю» і выказваў шкадаванне ў сувязі з байкотам арганізацыі ХАМАС.
З часоў таго інсульту палітык цалкам так і не ачуняў.
Ван Агт быў прэм'ер-міністрам Нідэрландаў з 1977 па 1982 год. Ён быў звязаны з рухам хрысціянскіх дэмакратаў, вядомы сваёй маляўнічай мовай, якую ён часта ўзбагачаў архаічнымі фразамі.
«Сваёй квяцістай і ўнікальнай мовай, яснымі перакананнямі і яркім знешнім выглядам Дрыс ван Агт надаў колер і змест нідэрландскай палітыцы ў часы палярызацыі», — заявіў цяперашні прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.
Магчымасць эўтаназіі ў Нідэрландах была заканадаўча замацаваная ў 2001 годзе. Чалавек мусіць праінфармаваць пра сваё жаданне лекара, затым камісія па этыцы дае сваё заключэнне. У выпадку яе адмовы дазвол могуць даць пракурор і камісія ад Міністэрства аховы здароўя, дабрабыту і спорту. Пры гэтым саму эўтаназію праводзіць лекар, у якога ёсць права ад гэтага адмовіцца.
Чытайце таксама:
Яшчэ адна краіна вырашыла легалізаваць эўтаназію
Навукоўцы: эўтаназія, магчыма, існавала ў імперыі інкаў
Дзіцячая эўтаназія — што паказвае досвед Бельгіі ў гэтай сферы і чаму гэта важна