Гурт «Бі-2»

Гурт «Бі-2»

Творчасць гурта «Бі-2» згадваецца ў праграме факультатыўных заняткаў «Музыка папулярных жанраў XX стагоддзя» для 11 класа. Разлічаная праграма на 35 гадзін (або 1 занятак у тыдзень на працягу навучальнага года), піша «Комсомольская правда».

Увогуле ж у курсе, напрыклад, на тэму «Поп-музыка» адводзіцца 4 гадзіны. За іх педагог павінен паспець патлумачыць паходжанне як поп-музыкі ў цэлым, так і «эфект папулярнасці эвергрынс», расказаць пра «шлягер, шансон, італьянскую эстраду, расійскую поп-музыку», а таксама пра «прыроду музычнага кітчу», «папсовыя» і псеўдафольклорныя гурты», «перыядызацыю і асаблівасці развіцця беларускай эстрады».

Сярод музычнага матэрыялу можна пабачыць песні «Полька беларуская» ў выкананні ансамбля «Сябры», «Не загаснуць зоркі ў небе» і «Бывайце здаровы» ў версіі праекта «Я нарадзіўся тут», «Явар і каліна», «Мой родны кут» і «Спадчына» ад «Песняроў» (а таксама іх цыкл «Праз усю вайну»). Ёсць у пераліку «Верасы», Міхаіл Баярскі і ВІА «Добры молодцы». З заходніх выканаўцаў раяць слухаць Джо Дасэна, Шарля Азнавура і Патрысію Каас.

На тэму рок-музыкі адводзяць 8 гадзін, за якія 11-класнікам раскажуць пра Beatles, The Rolling Stones, Pink Floid, Doors, Led Zeppelin, Black sabbath, AC/DC і нават Sex Pistols з Metallica. З расейскага року закрануць гурты «Гражданская оборона», «Ария», «Мумий Троль», Янку Дзягілеву, Земфіру, а яшчэ нарабіўшага апошнім часам шуму «Бі-2».

З беларусаў згадваюцца «Ы.Ы.Ы.», Gods tower, Viciouscrusade, групы «Інспектар», «Сузор'е», «Мясцовы час», «Залатая сярэдзіна» (там пачынаў Алег Аверын, які пазней увайшоў у «Песняры»), «Нейра Дзюбель», «Бонда», «МроЯ / «N. R. M.», «Крама», «Уліс», «Новае Неба», «Троіца».

Будуць у курсе таксама тэмы «Музычныя «сплавы», на якую адводзіцца 3 гадзіны, як і на «Аўтарскую песню», «На хвалях тэле– і радыёэфіру Беларусі» (2 гадзіны), «Музыка кіно і тэлебачання», «Джаз» (на кожную — па 4 гадзіны). 

Чытайце таксама:

Лёва Бі-2 выклаў фатаграфіі з тайландскай турмы

Вусы, якія скарылі Польшчу. Ці выйграе беларус Pan Savyan для палякаў «Еўрабачанне»?

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1