Фота: Vilnius.by

Фота: Vilnius.by

«Мы можам казаць аб ануляванні віз для кіроўцаў, калі ўбачым, што выпадкі паўтараюцца», — сказаў Віткаўскас у пятніцу. Паводле яго слоў, нелегальныя перавозчыкі выяўляюцца, таму скарачэнне праверак не плануецца, паведамляе LRT.

Таксама Літва плануе скараціць колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю прыкладна напалову, паколькі колькасць людзей, якія перасякаюць мяжу, расце.

Па словах кіраўніка Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі Генюса Лукошуса, за апошнія паўгода было праверана больш за шэсць дзясяткаў аўтобусаў, якія перавозяць людзей у Беларусь, і «толькі адзінкі абыходзіліся без парушэнняў».

«З 64 праверак было выяўлена 25 выпадкаў, калі ў аўтобусаў не было неабходнага дазволу на паездку», — сказаў ён.

За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў накладаюцца штрафы ад 2500 еўра да 3000 еўра, а за паўторнае парушэнне — ад 3000 да 3500 еўра.

Цяпер паміж Літвой і Беларуссю — 58 маршрутаў.

Чытайце таксама:

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

Кіраўнік МУС Літвы падтрымала закрыццё двух пунктаў на мяжы з Беларуссю: Нацыянальная бяспека — прыярытэт №1

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7