Так выглядаюць прабіркі з замарожанай спермай. Фота: Getty Image

Так выглядаюць прабіркі з замарожанай спермай. Фота: Getty Image

Дэпутаты для гэтага прынялі два дакументы: адзін, самы важны — у цэлым, а яшчэ адзін, дапаможны — у першым чытанні. Для запуску схемы на поўную патрабуецца канчатковае ўхваленне абодвух і падпісанне іх прэзідэнтам, але праблему магчымага знішчэння спермы загінулых вайскоўцаў прыняты ў цэлым дакумент ужо здымае.

Гэты крок парламент распачаў пасля гучнага скандалу ў канцы студзеня, калі стала вядома, што Рада заблакавала магчымасць пасмяротнага бацькоўства і нават прадугледзела прымусовую ўтылізацыю замарожанага біяматэрыялу вайскоўцаў у выпадку іх гібелі.

Калі ў папярэдняй рэдакцыі закона пасля смерці вайскоўца захоўванне рэпрадуктыўных клетак спынялася і іх павінны былі ўтылізаваць, то ў новай рэдакцыі ў выпадку гібелі чалавека ці прызнання яго памерлым рэпрадуктыўныя клеткі захоўваюцца за кошт дзяржавы на працягу трох гадоў. Пасля гэтага тэрміну яны таксама могуць захоўвацца, але ўжо за кошт асобы, якога памерлы пры жыцці прызначыў распарадчыкам свайго біяматэрыялу.

Рэвалюцыйнасць дакумента — у тым, што закон упершыню прадугледжвае магчымасць для грамадзяніна распарадзіцца сваімі рэпрадуктыўнымі клеткамі на выпадак сваёй смерці, аб'яўлення судом памерлым ці прапаўшым без вестак. Прытым гаворка ідзе пра любога грамадзяніна, а не толькі вайскоўца.

У выпадку нараджэння дзяцей, згодна з прыжыццёвым распараджэннем грамадзяніна і дзякуючы рэпрадуктыўным тэхналогіям, загінулы «прызнаецца бацькам ці маці народжанага такім чынам дзіцяці».

На працягу трох месяцаў пасля ўступлення ў сілу закона ўрад павінен прыняць дадатковыя нормы, каб урэгуляваць усе юрыдычныя нюансы. У той жа час закон прызнае дзейнымі завяшчанні і іншыя натарыяльна засведчаныя волевыяўленні грамадзян адносна іх біяматэрыялу, складзеныя да прыняцця гэтага закона.

Чытайце таксама:

Сабралі ўсё, што трэба ведаць пра донарства сперматазоідаў і яйцаклетак

Калі і каму варта замарозіць палавыя клеткі і эмбрыёны для ЭКА — тлумачыць рэпрадуктолаг

Міфы і самыя частыя пытанні пра ЭКА: колькі спроб трэба, каб зацяжараць, ці павялічвае гэта рызыку анкалогіі і ці важны ўзрост

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0