Справу разгледзелі 22 студзеня ў судзе Лідскага раёна. Мужчына сваю віну прызнаў. Дадаткова яму яшчэ закінулі распаўсюджванне спасылкі на інтэрнэт-старонку «Салідарнасць.gazetaby» у тыктоку. Змест гэтай старонкі, як і практычна ўсіх іншых незалежных рэсурсаў, прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім».

У выніку паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» вайскоўца аштрафавалі на 40 базавых адзінак (1600 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Чытайце таксама:

Каго затрымалі падчас аблавы ў Гомелі

Хто тыя хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля інтэрв'ю Onliner на пратэстах у 2020-м

Мама Іллі Міронава выехала з Беларусі

За студзень па адміністрацыйных пратаколах затрымалі мінімум 310 чалавек

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0