На сайце апошняй арганізацыі адзначана, што беларускія і ўкраінскія актывісты просяць мэра Андрэя Садовага і мясцовых дэпутатаў разгледзець гэтае пытанне на наступнай сесіі гарадской рады. Інфармацыя пра зварот да ўладаў Львова з адпаведнай просьбай з’явілася 2 лютага — у 186-ю гадавіну з дня нараджэння Каліноўскага.

«Украіна ёсць часткай вялікай еўрапейскай сям’і, мы складаем адзінае цэлае з ЕС у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем адны каштоўнасці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за вызваленне ад пуцінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсіўнага антынароднага рэжыму», — гаворыцца ў звароце.

Чытайце таксама:

Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце

«Прыйдзе дзень — і ад Лукашэнкі пабягуць». Кіраўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з беларусамі Вільні

Выйшаў каляндар з партрэтамі беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Іх намалявалі ўкраінскія дзеці

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0