Максім Запека

Максім Запека

«Запеку сёння абмянялі. Як і іншых расійскіх палонных, яго перадалі расійскаму боку», — паведамілі «Радыё Свабода» ў праекце «Хачу жыць», створаным для расійскіх вайскоўцаў.

Іншых дэталяў гэтага абмену не ўдакладнілі.

У той жа час сярод тых украінскіх вайскоўцаў, якія ў межах абмену вярнуліся ва Украіну, беларускіх добраахвотнікаў, захопленых у палон Расіяй, няма.

33-гадовы Максім Запека ваяваў у складзе 150-й дывізіі, 102-га палка, 3-га батальёна, 9-й роты УС РФ. У палон здаўся ў раёне Бахмута Данецкай вобласці.

Раней у яго былі праблемы з законам. З 2012 да 2019 года яго 13 разоў прыцягвалі за дробныя правапарушэнні, часцей за ўсё за знаходжанне ў пʼяным відзе.

Мужчына паходзіць з аграгарадка Хутар Светлагорскага раёна. Да таго, як патрапіць на вайну, мужчына працаваў мулярам у Беларусі, тынкоўшчыкам-мулярам у Марыупалі, зваршчыкам у Маскве ў фірме «Гармост».

Чытайце таксама:

«Да****б я, сказалі родныя». Жыхар Светлагорска, які ваяваў за Расію і здаўся ў палон, расказаў пра сябе

Жыхар Светлагорска стаў расійскім наймітам і здаўся УСУ

Яшчэ адзін беларус склаў галаву за «рускі свет»

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11