Уладзіслаў Бруеў. Скрыншот відэа

 Уладзіслаў Бруеў. Скрыншот відэа

Нягледзячы на ​​такое рэдкае і нехарактэрнае для вайскоўца абвінавачанне, «Флагшток» мяркуе, што перад судом сапраўды паўстаў начальнік Гомельскай памежнай групы. 

На гэта паказвае тое, што другі абвінавачаны па справе — Аляксандр Войнаў. Паводле інфармацыі «Флагштока», падпалкоўнік Войнаў зʼяўляецца начальнікам аддзела кадраў Гомельскай пагранічнай групы. 

Поўнае абвінавачанне ў КК гучыць так: «Наўмыснае разгалашэнне медыцынскім, фармацэўтычным або іншым работнікам без прафесійнай або службовай неабходнасці звестак аб наяўнасці захворвання, дыягназе або выніках медыцынскага агляду пацыента». 

Абвінавачаным пагражае штраф або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У чым сутнасць справы, невядома. 

  Скрыншот раскладу суда Савецкага раёна Гомеля

Скрыншот раскладу суда Савецкага раёна Гомеля

Раней Бруеў часта выступаў у дзяржаўнай прэсе. У ліпені 2023 года яму прысудзілі званне «Чалавек года» ў намінацыі «Служу Айчыне». Апошняе ягонае публічнае зʼяўленне зафіксавана 14 кастрычніка 2023 года. 

Паводле інфармацыі сайта Дзяржпагранкамітэта, Бруеў сёння працягвае лічыцца начальнікам Гомельскай пагранічнай групы. 

Уладзіслаў Бруеў — адзін з тых, хто нясе адказнасць за ўзброенае ўварванне ва Украіну расійскіх войскаў з тэрыторыі Гомельскай вобласці. 

З гэтай прычыны ён уключаны ў санкцыйны спіс Украіны, Еўразвяза, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі.

Чытайце таксама:

Міністэрства абароны будуе новы вайсковы гарадок за 40 км ад мяжы з Украінай. Што пра яго вядома?

Урад Літвы ўхваліў прапанову аб стражэйшым кантролі беларусаў на мяжы

Сахашчык-малодшы расказаў, чаму не пайшоў ваяваць і як беларуская армія ўспрыме сілавы сцэнар вызвалення

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0