Андрэй Іваноў — трагікамічны ідэолаг, які ў 2010-я ездзіў па Беларусі і чытаў лекцыі пра масонаў і пагрозу НАТО. Ён адэпт «рускага свету» і СССР. Перакананы, што развал СССР быў незаконным, а Беларусь ад 1991 года знаходзіцца ў акупацыі.

Тым не менш Іваноў спрабуе прарвацца ва ўладу ў Беларусі. У 2020 годзе яго не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, бо ён нарадзіўся ў сібірскім Томску, а не на тэрыторыі краіны.

Аднак Іваноў настойлівы, ён вырашыў не прапусціць хаця б парламенцкай кампаніі. Нібыта сабраў подпісы ў сваю падтрымку і аднёс іх у камісію па Свіслацкай акрузе № 95. Гэта тая акруга, дзе ўзгоднены пераможца — прапагандыст-дыпламат Аляксандр Шпакоўскі.

Патрэбы ў Іванове, відавочна, не было. Камісія не зарэгістравала адэпта СССР, знайшоўшы фармальныя памылкі ў яго дакументах.

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
39
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2