Амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці заявіў Politico, што GLSDB (Ground Launched Small Diameter Bombs) з радыусам паражэння большым за 150 кіламетраў стануць «значным патэнцыялам для Украіны» і дазволяць наносіць удары ў глыбокім тыле расейскіх сіл. 

Аб пастаўках гэтых кіраваных авіябомбаў ЗША абвясцілі ў лютым 2023 года. Але паколькі гэта новая зброя, якой да гэтага часу няма на ўзбраенні нават у амерыканскай арміі, яна павінна была прайсці выпрабаванні. Таму тэрміны прадастаўлення GLSDB былі адкладзены на пачатак 2024-га. 

GLSDB — гэта бомба з навядзеннем з дапамогай GPS, здольная пераадольваць электронныя перашкоды, выкарыстоўвацца пры любых умовах надворʼя. Яе таксама можна выкарыстоўваць супраць бранятэхнікі. 

GLSDB павінны дазволіць украінскім вайскоўцам паражаць цэлі на ўдвая большай адлегласці, чым ракеты, якія цяпер выпускаюць з артылерыйскіх ракетных сістэм HIMARS, якія пастаўляюцца ЗША. Гэта можа прымусіць Расею перамясціць сваю лагістыку яшчэ далей ад лініі фронту. 

У Пентагоне заявілі, што Украіна атрымае амерыканскія бомбы GLSDB згодна з дамоўленасцямі, аднак не ўказалі канкрэтных тэрмінаў перадачы зброі. 

«Як было прызнана ў мінулым годзе, мы дамо Украіне GLSDB у рамках нашых намаганняў па аказанні дапамогі ў сферы бяспекі. Аднак з меркаванняў бяспекі нашай дзейнасці мы не можам пацвердзіць пэўныя тэрміны», — сказаў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр.

Чытайце таксама:

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Джонсан прагназуе, што менавіта Трамп дасць украінцам тое, што трэба для перамогі

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0