З пераліку банкаўскіх аперацый, якія можа выконваць нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, выключылі давернае кіраванне грашыма паводле адмысловай дамовы, а таксама ажыццяўленне фінансавання пад саступку грашовага патрабавання — фактарынг (гаворка пра паслугу ў адтэрмінаванні плацяжоў).

Паводле гэтай працэдуры, цяпер выключанай з функцый АРІП, банк або іншая фінансавая арганізацыя за пэўную камісію дапамагае кліентам укладаць грошы — выбіраць варыянты, куды заінвеставаць, як знаходзіць баланс паміж рызыкай і прыбытковасцю. 

Таксама Нацбанк дапоўніў двума пунктамі пералік банкаўскіх аперацый, якія можна будзе рабіць праз АРІП:

  • прыцягненне на рахункі грошай юрыдычных асоб;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў арганізацый (у абодвух выпадках — у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў).

Чытайце таксама:

У Беларусі ўвялі адзіны маёмасны плацеж

Беларускі банк зрабіў сэрвіс па аплаце ў АРІП камуналкі і падаткаў з замежных картак

АРІП будзе прымаць плацяжы з-за мяжы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1